Завяршыўся другі модуль. Пасля кожнага модуля ажыццяўляю рэфлексію сваёй дзейнасці. Яшчэ раз упэўнілася: памылка не заўсёды кепска. Дзякуючы зваротнай сувязі, мы маем магчымасць бачыць поспех і няўдачу. Ментарамі даюцца канструктыўныя парады па карэкцыі дзейнасці. Мне падабаецца, што робіцца гэта вельмі карэктна, тактоўна. Прапанаваныя пытанні і заўвагі канкрэтныя, зразумелыя. Апынуўшыся ў ролі вучня на ДН я думаю,што кожны з нас цяпер часцей будзе ставіць сябе на месца вучня пры арганізацыі адукацыйнага працэсу. Неабходны прынцып актыўнай ацэнкі – самацэнка, а дзякуючы зваротнай сувязі яе лягчэй развіваць. Зваротная сувязь ажыццяўляецца не толькі паміж студэнтамі і ментарамі, але і паміж студэнтамі (вялікі дзякуй Таццяне Глушаковай за ідэю аб карысных спасылках па ДН). Вельмі добра, каб ЗС на ДН магла ажыццяўляцца і пры дапамозе святлафора: зялёны смайлік- усё зразумела, жоўты смайлік-ёсць пытанне, чырвоны- не разумею, ёсць цяжкасць. Бо перачытаць усе справаздачы цяжка, а звярнуцца за дапамогай іншы раз хочацца. Мы ўсе вучымся. Падзяліцеся сваімі ўражаннямі.