tamara
Важная інфармацыя.
by Кіраўнік курса Тамара М. - Sunday, 20 January 2013, 06:07 PM
 
Віншую ўсіх з заканчэннем трэцяга модуля! Вялікі дзякуй за каментарыі - яны паказваюць, што мы маем вельмі прафесійную каманду разумных і неабыякавых да сваёй справы настаўнікаў. Можна сказаць, што мы разам стварем новую беларускую актыўную ацэнку. (Думаю, Нацыянальны інстытут адукацыі зайздросціць нашаму патэнцыялу;)) Заўтра, 21 студзеня пачнецца чацвёрты модуль - "Зваротная сувязь". Гэта самы асноўны элемент, і вельмі важна, каб мы прайшлі яго разам, змаглі адаптаваць яго для беларускіх умоваў. Там шмат над чым трэба будзе падумаць.

Учора была сустрэча ментараў - мы вырашылі, падводзіць у канцы кожнага модуля рэзюмэ, - думаю, хутка мы можам з ім пазнаёміцца. Яго напішуць Мікалай Іванавіч з Аленай Радзевіч. Такім чынам, мы зможам яшчэ раз засяродзіць увагу на цяжкіх момантах модуля.

Яшчэ ўзнікла прапанова - паспрабаваць зрабіць навучальны фільм па актыўнай ацэнцы. Ён мог бы мець некалькі частак - прыкладам - "Мэты", "Крытэрыі ацэнкі", "Зваротная сувязь" і г.д. Для кожнагй часткі запісаць некалькі фрагментаў розных урокаў, каб нашыя наступныя студэнты ўбачылі, як выкарыстоўваецца методыка на практыцы:
Таму будзе просьба да ўсіх студэнтаў. У каго ёсць магчымасць - запішыце, калі ласка, свае ўрокі. Я ў сваю чаргу буду шукаць камеру і аператара таксама, каб можна было выехаць да вас на вашае запрашэнне.
Яшчэ раз дзякую ўсім за актыўны ўдзел!
Будем разам!
Тамара
P.S. Я прадублявала гэты запіс у агульным форуме, каб можна было пакідаць каментары.
Picture of Алена Радзевіч
Re: Важная інфармацыя.
by Алена Радзевіч - Monday, 21 January 2013, 04:30 PM
 

Паважаныя калегі! Дзякуй за адкрытыя разважанні па трэцяму модулю. Вельмі добра, што дзеліцеся сваімі трывогамі і хваляваннямі! Сапраўды на гэтым і наступным этапе будзе выпрабоўвацца  наша ўпэўненасць  і вера ў тое, што мы робім карысную справу. Трэба памятаць, што актыўная ацэнка – гэта крок у будучыню. Тэхналогія  дапаможа нам, нашым бацькам і, самае галоўнае,  дзецям быць паспяховымі не толькі ў вучобе, але і ў жыцці. Чалавек, які ўмее ацэньваць сябе і сваіх аднакласнікаў, будзе рабіць меньш памылак, з павагай ставіцца да іншых думак, чужой працы. Любыя перамены патрабуюць ад нас вялікіх намаганняў, не толькі на ўзроўні разумення, але і перамен у сваей свядомасці і практычнай дзейнасці.  Дзякуй усім настаўнікам, якія паляпшаюць свае навыкі валодання актыўнай ацэнкай, каб дасягнуць якасці і падтрымліваць яе на высокім узроўні. Самае галоўнае – ісці да канца, не баяцца памыліцца і разам шукаць выйсце са складаных сітуацый. Усім жадаю цярпення і настойлівасці!