tamara
Важная інфармацыя. Здымаем кіно?
by Кіраўнік курса Тамара М. - Sunday, 20 January 2013, 05:55 PM
 
Віншую ўсіх з заканчэннем трэцяга модуля! Вялікі дзякуй за каментарыі - яны паказваюць, што мы маем вельмі прафесійную каманду разумных і неабыякавых да сваёй справы настаўнікаў. Можна сказаць, што мы разам стварем новую беларускую актыўную ацэнку. (Думаю, Нацыянальны інстытут адукацыі зайздросціць нашаму патэнцыялу;)) Заўтра, 21 студзеня пачнецца чацвёрты модуль - "Зваротная сувязь". Гэта самы асноўны элемент, і вельмі важна, каб мы прайшлі яго разам, змаглі адаптаваць яго для беларускіх умоваў. Там шмат над чым трэба будзе падумаць.

Учора была сустрэча ментараў - мы вырашылі, падводзіць у канцы кожнага модуля рэзюмэ, - думаю, хутка мы можам з ім пазнаёміцца. Яго напішуць Мікалай Іванавіч з Аленай Радзевіч. Такім чынам, мы зможам яшчэ раз засяродзіць увагу на цяжкіх момантах модуля.

Яшчэ ўзнікла прапанова - паспрабаваць зрабіць навучальны фільм па актыўнай ацэнцы. Ён мог бы мець некалькі частак - прыкладам - "Мэты", "Крытэрыі ацэнкі", "Зваротная сувязь" і г.д. Для кожнагй часткі запісаць некалькі фрагментаў розных урокаў, каб нашыя наступныя студэнты ўбачылі, як выкарыстоўваецца методыка на практыцы:
Таму будзе просьба да ўсіх студэнтаў. У каго ёсць магчымасць - запішыце, калі ласка, свае ўрокі. Я ў сваю чаргу буду шукаць камеру і аператара таксама, каб можна было выехаць да вас на вашае запрашэнне.
Яшчэ раз дзякую ўсім за актыўны ўдзел!
Будем разам!
Тамара
Picture of Таццяна Афанасік
Re: Важная інфармацыя. Здымаем кіно?
by Таццяна Афанасік - Monday, 21 January 2013, 02:26 PM
 
Тамара, у мяне есць урок зняты. Я давала на раен ў 2 чвэрці. Я думаю, што там прагледжваюцца Мэты, НАштобузу, самастойная праца вучняў з маей дапамогай. Канешне, хацелася б, каб пагладзелі асы...
tamara
Re: Важная інфармацыя. Здымаем кіно?
by Кіраўнік курса Тамара М. - Wednesday, 23 January 2013, 12:58 PM
 
Супер, Таня! Пачынаем збіраць матэрыял!
Калі не цяжка, дашлі дыск з запісам на адрас
Тамары Мацкевіч
а/c 64
Мінск-29
220029

Дзякуй.
Picture of Святлана Локіс
Re: Важная інфармацыя. Здымаем кіно?
by Святлана Локіс - Thursday, 24 January 2013, 03:44 PM
 
Добрый день, Тамара. Интересная идея у вас возникла. Камеру и оператора можем найти и в школе. Вот только уточните, нужен урок или только его фрагмент? 
tamara
Re: Важная інфармацыя. Здымаем кіно?
by Кіраўнік курса Тамара М. - Saturday, 2 February 2013, 01:26 AM
 
Святлана! Чым больш матэрыялу, тым лепш. У фільм уключым фрагменты, але, прыкладам, пра мэты можа спатрэбіцца як фрагмент у пачатку урока, так і у канцы (праверка, ці дасягнулі мэты).