Паважаныя калегі!
Дзякуй за адкрытыя разважанні па трэцяму
модулю. Вельмі добра, што дзеліцеся сваімі трывогамі і хваляваннямі! Сапраўды
на гэтым і наступным этапе будзе выпрабоўвацца наша ўпэўненасць
у тым, што мы робім карысную справу. Трэба памятаць, што актыўная ацэнка – гэта
крок у будучыню. Яна дапаможа нам, нашым бацькам і, самае галоўнае, дзецям
быць паспяховымі не толькі ў вучобе, але і ў жыцці. Чалавек, які ўмее ацэньваць
сябе і сваіх аднакласнікаў, будзе рабіць менш памылак, з павагай ставіцца да
іншых думак, чужой працы.
Любыя інавацыі патрабуюць ад нас вялікіх
намаганняў, не толькі на ўзроўні разумення, але і перамен у сваей свядомасці і
практычнай дзейнасці. Але АПТЫМІЗМ і вера ў тое, што кожны з вас, дзякуючы АА, зможа дапамагчы сваім вучням вучыцца і раскрыць іх інтэлектуальны і сацыяльны патэнцыял, здольны пераадолець амаль любыя перашкоды на
гэтым цяжкім шляху. Скончыўшы школу, нашы вучні становяцца інжынерамі, лекарамі,
адвакатамі, палітычнымі дзеячамі, бізнэсменамі, нашымі суседзямі. І педагогамі, якія будуць вучыць нашых дзяцей
і ўнукаў. Што б мы ні выкладалі – пачатковую адукацыю, матэматыку, мову,
літаратуру, - трэба памятаць, што мы
навучаем нашых грамадзян, тое пакаленьне, якое аднойчы прыйдзе да ўлады ў нашай краіне.
Дзякуй усім настаўнікам, якія паляпшаюць
свае навыкі валодання актыўнай ацэнкай, каб дасягнуць якасці і падтрымліваць яе
на высокім узроўні. Самае галоўнае – ісці да канца, не баяцца памыліцца і разам
шукаць выйсце са складаных сітуацый. Выказванне Рональда Осбарна – вядомага англійскага
фізіка і инжынера, якое мне вельмі падабаецца “Калі не будзеш спрабаваць рабіць
нічога, акрамя таго, што ты ўжо добра ўмееш рабіць, ніколі не зможаш расці”
Усім жадаю цярпення, настойлівасці і руху наперад!