Picture of Святлана Дзюбенка
Пра мэты урока
by Святлана Дзюбенка - Thursday, 15 November 2012, 10:34 PM
 
Паважаныя настаўнікі! Сумесная з вучнямі пастаноўка мэт урока - гэта важная і адначасова складаная справа. Запрашаю Вас дзяліцца уласнымі прыемамі і сродкамі арганізацыі матывацыйна-мэтавага этапа урока,тымі, якія Вы лічыце эфектыўнымі. Будзе карысна і цікава ўсім.
Поспехаў, Святлана
Picture of Ганна Піскуновіч
Re: Пра мэты урока
by Ганна Піскуновіч - Monday, 19 November 2012, 07:18 PM
 
самым дзейсным лічу ўвядзене ўваходнага тэсту : па-першае, гледзячы на заданні, дзеці самі вызначаюць, што ім трэба будзе зрабіць на ўроку, чаму навучыцца, каб выканаць тэставае заданне; па-другое, заданні, па якіх вучань будзе ацэньвацца, не хавае натаўнік, а наадварот імкнецца паказаць на пачатку ўрока, каб вучань змог "не з завязанымі вачыма" ісці да вызначанай ім самім жа мэты.