Прывітанне!
Святлана, Вы задалі важнае пытанне: што будуць рабіць усе вучні, калі ідзе прэзентацыя групавой работы той, ці іншай групы??? Калі назіраеш за гэтым момантам са стараны, то ствараецца ўражанне, што зацікаўлена прэзентацыяй толькі сама выступаючая група, астатнія вучні займаюцца падрыхтоўкай свайго выступа. У гэтым выпадку губляецца сэнс сумеснай групавой дзейнасці.
На мой погляд, настаўніку трэба загадзя матываваць вучняў на актыўнае слуханне: падчас прэзентацыі іншай групы, зрабіць адзін каментарый, задаць пытанне, АЦАНІЦЬ прэзентацыю па пэўных, раней вызначаных крытэрыях.
Падзяліцеся ідэямі, як вы гэта робіце?