Шаноўныя калегі!
Плануем, што агульная сустрэча ўдзельнікаў дыстанцыйнага курса па актыўнай ацэнцы адбудзецца 16 сакавіка, у суботу, - толькі ў гэты дзень могуць далучыцца да нас нашы польскія калегі, якія збіраюцца прыехаць на сустрэчу і правядуць майстар-класы. Пачатак у 10 ці 11 ( як паспяваеце?). Месца правядзення яшчэ ўдакладняецца, паведамім пазней.
Папярэдняя праграма:
1. Уступнае слова М. І. Запрудскага, вітанні ментараў, гасцей.
2. Прэзентацыя ўдзельнікаў, знаёмства.
3. Майстар-класы польскіх калег- паралельна два – па гісторыі і матэматыцы. Пытанні-адказы.
4. Падвядзенне вынікаў дыстанцыйнага навучання: праца ў групах з мэтай пошуку адказаў на пытанні:
· Якія праблемы, цяжкасці ўвядзення АА ў нашых школах?
· Якія Вы бачыце шляхі вырашэння гэтых праблемаў?
· Будучыня АА ў Беларусі? Якія змены трэба ўнесці ў курс дыстанцыйнага навучання?
5. Прэзентацыя працы ў групах, пытанні – адказы
6. Вольнае паветра: размовы за кавай-гарбатай, пытанні, кансультацыі, прапановы...
Калі ў Вас ёсць свае прапановы наконт зместу і формы сустрэчы, пытанні для абмеркавання – дасылайце.
Працягласць сустрэчы –з 10 да 16 ці з 11 да 17 гадзінаў з абедам і перапынкамі на каву-гарбату.
Напішыце, ці атрымліваецца ў Вас прыехаць.
Не забудзьцеся захаваць квіткі на транспарт для аплаты.
З павагай Тамара (8029-6512270), Наталля (8029-3779959).