Hello my friends
Sorry that I use English, but I think that it is better than Polish. But I don’t know Belarussian language.
|
|
I am so proud of you. It is marvels – 60 people on course. You are so brief and a very good teachers with open minds.
I want to say, that we use yours “key questions” in ours workshops for teachers. They are very good, and every teacher wanted to watch all presentation of that questions. I told Polish teachers about AA in Belarus very often.
Two days ago I was on a workshop for Polish teachers- Formative Assessment. Teachers said me about a good way - how to work with goals.
They told:
“We hang goals on the wall and ask students to watch moment when goal will be achieve. Then first student is going to the wall and mark that goal. Students notice carefully, because they wants to be first”
It is very simply way, but I recommend you to test it.
Please write me in any subject you want. Unfortunately I understand Russian better than Belarus.
danusia@ceo.org.pl
Danuta Sterna
Вітаю вас, мае сябры!
Выбачаюся, што пішу па-англійску, але, думаю, лепш па-англійску, чым па-польску. Я не ведаю беларускую мову.
Я вельмі ганаруся вамі. Гэта цудоўна - 60 чалавек на курсе! Вы вельмі адважныя і вельмі добрыя настаўнікі, адкрытыя для новага.
Я хачу сказаць, што мы выкарыстоўваем вашы ключавыя пытанні на сваіх семінарах. Яны вельмі якасныя і настаўнікі хочуць бачыць усе відэа-прэзентацыі гэтых пытанняў. Я распавядаю польскім настаўнікам пра актыўную ацэнку ў Беларусі вельмі часта.
Два дні таму я была на польскім семінары па актыўнай ацэнцы. Настаўнікі падказалі мне адзін цікавы спосаб, як працаваць з мэтамі.
Яны сказалі:
"Мы вешаем мэты на сценку і просім вучняў пазначыць момант, калі мэта будзе дасягнута. Тады першы вучань ідзе да сцяны і робіць адзнаку. Вучні сочаць за мэтамі ўважліва, бо кожны хоча быць першым".
Гэта вельмі проста, і я рэкамендую вам паспрабаваць.
Калі ласка, пішыце мне пра ўсё, што хочаце. На жаль, я разумею рускую мову лепш за беларускую.
danusia@ceo.org.pl
Danuta Sterna
P.S. Ключавыя пытанні ў выглядзе вдэа-ролікаў, пра якія кажа Данута, былі зняты ў метадычным летніку ў Альхоўцы. Іх можна праглядзець тут: http://www.ceo.org.pl/pl/ok/news/pytania-kluczowe-z-fizyki-nauczycieli-z-bialorusi-wideo