Picture of Алена Радзевіч
Рэфлексія семінара 16.03.13
by Алена Радзевіч - Monday, 18 March 2013, 12:06 PM
 

Вялікі дзякуй Ёанне і Ганне, якія правялі ўрокі па актыўнай ацэнцы! Эксперты з Польшчы паказалі, што такое кампетэнтнастны падыход, дэмакратыя  і АА на практыцы. Ход урока быў  паслядоўны, лагічны і элегантны. Настаўнік гаварыў мала, а "вучні" многа, былі   выкарыстаны розныя крыніцы інфармацыі:  настаўнік,  друкаваны тэкст, графічныя схемы, табліцы, самі вучні.  Напачатку ўрока вызначаны правілы  ўзаемадзеяння на ўроку, што дазваляла настаўніку дэмакратычна рэгуляваць паводзіны вучняў, сувязь з папярэднімі ведамі (што ведаеце пра вялікія геаграфічныя адкрыцці). Працэс навучання празрысты, НАШТОБУЗУ не вялікае, толькі самае істотнае, ключавыя веды за гэты ўрок. Здорава!  Усе кампаненты АА натуральна працавалі!!!  Нам есць да чаго імкнуцца.  Прапаную настаўнікам па той жа схеме запланаваць і правесці свае ўрокі. Дзякуй Тамары за добрую арганізацыю і магчымасць сабрацца разам!

Picture of Аляксандра Брыкава
Re: Рэфлексія семінара 16.03.13
by Аляксандра Брыкава - Monday, 18 March 2013, 08:26 PM
 
Посоединяюсь к каждому слову! Анна показала все, что только можно ждать от АА (я была на ее уроке!). Логично, структурировано, системно. Я впервые увидела настоящую и стоящую АА. Единственное, чего не хватало, - реальных учеников и их реакций. Надеюсь, смогу навестить Анну и на ее работе, понаблюдать изнутри.
tamara
Re: Рэфлексія семінара 16.03.13
by Кіраўнік курса Тамара М. - Monday, 18 March 2013, 11:39 PM
 
А мне спадабаўся "дзённічак" на ўрок. Адзін ліст паперы дазваляе вучню цэлы ўрок дабірацца да мэты. Вось бы такія рабочыя сшыткі мець! Ганна сказала, што яна 7 год працуе з АА, а пачынала, як і мы - з дыстанцыйных курсаў. Сказала, што спачатку працы было шмат, потым матэрыялы назапасіліся і стала нашмат прасцей рыхтавацца да ўрокаў.
Уразіла лёгкасць правядзення - нібыта настаўнік нічога не робіць, нават не тлумачыць новы матэрыял. У патрэбны момант ён падводзіць да новай тэмы і прапануе пачытаць вызначэнні. Потым дае заданні, каб выявіць каму што незразумела з новай тэмы. А потым з дапамогай работы ў групах і новых больш складаных (ці больш лёгкіх)заданняў з "дзённічка" вучні самі даходзяць да разумення тэмы. Супер!