А мне спадабаўся "дзённічак" на ўрок. Адзін ліст паперы дазваляе вучню цэлы ўрок дабірацца да мэты. Вось бы такія рабочыя сшыткі мець! Ганна сказала, што яна 7 год працуе з АА, а пачынала, як і мы - з дыстанцыйных курсаў. Сказала, што спачатку працы было шмат, потым матэрыялы назапасіліся і стала нашмат прасцей рыхтавацца да ўрокаў. Уразіла лёгкасць правядзення - нібыта настаўнік нічога не робіць, нават не тлумачыць новы матэрыял. У патрэбны момант ён падводзіць да новай тэмы і прапануе пачытаць вызначэнні. Потым дае заданні, каб выявіць каму што незразумела з новай тэмы. А потым з дапамогай работы ў групах і новых больш складаных (ці больш лёгкіх)заданняў з "дзённічка" вучні самі даходзяць да разумення тэмы. Супер!
|