Ветрава Кацярына
Па слядах стажыроўкі
by Кацярына Ветрава - Saturday, 6 April 2013, 08:52 PM
 
Самыя лепшыя ўражанні засталіся пасля паездкі ў Варшаву. Візіты ў школы і арганізацыі, знаёмствы з цікавымі асобамі - супер!
Дзяўчаты, дзяліцеся ўражаннямі і фотаздымкамі!
На маіх здымках - дзіцячы садок М.Мантэсоры.
tamara
Re: Па слядах стажыроўкі
by Кіраўнік курса Тамара М. - Sunday, 7 April 2013, 04:44 PM
 
Дзякуй, Каця.
Я ў сваю чаргу пераклала уражанні Дануты Стэрны, якія яна напісада на старонцы Цэнтра грамадзянскай адукацыі.

Беларускія настаўнікі зноў у Польшчы

2013/02/04
Данута Стэрна, СЕО, Варшава


З Данутай Стэрнай у Варшаве

У чарговы раз нас наведалі беларускія настаўнікі, якія карыстаюцца метадам актыўнай ацэнкі. Прыехалі ў Польшчу 15 удзельнікаў дыстанцыйнага інтэрнэт-курсу актыўнай ацэнкі. Група наведала школу Мантэсоры, грамадскую школу ў Таруні, дырэктарам якой з'яўляецца трэнер СЕО Эва Боргаш. Я мела задавальненне сустракацца з беларускімі калегамі ў чацвер, 28 красавіка, у апошні вечар іх побыту ў Варшаве.

Настаўнікі былі ў захапленні ад наведаных школ. У прыватнасці, ім спадабаліся адносіны паміж настаўнікамі і вучнямі. Яны прызналі, што ў Беларусі існуе жорсткая дысцыпліна і вучні маюць значна менш свабоды і магчымасці творчага развіцця.

Я прадставіла гасцям даследаванні прафесара ў галіне адукацыі. Джона Хэты (John Hattie).

Яны былі вельмі ўражаныя . Да гэтага часу яны не мелі доступу да такога роду аналізу, які праводзіўся ў такім маштабе.

У канцы мы абмеркавалі выкарыстанне актыўнай ацэнкі. Мы паспрабавалі адказаць на часта ўзнікаючыя пытанні:

· Ці павінны прысутнічаць на кожным уроку ўсе элементы AA?

· Што рабіць, калі вучань не згодны з мэтамі ўрока,прапанаванымі настаўнікам?

· Ці тэма ўрока можа быць прыкладна такой жа, як яго мэта?

· Ці можа тэма ўрока стаць ключавым пытаннем?

· Як выкарыстоўваць права выбара, каб матываваць вучня да працы?

· Дзе знайсці карысныя для навучання метады і прыёмы?

Нам было цяжка развітацца. Настаўнікі сказалі, што яны не заўважылі , як праляцеў час . Мы зрабілі здымак на памяць на фоне малюнкаў, якія візуалізуюць некаторыя метады актыўнай ацэнкі.

Мы дамовіліся сустрэцца летам у Мінску,калі Беларускаму таварыству імя Роберта Шумана ўдасца выйграць грант для далейшага супрацоўніцтва Цэнтра грамадзянскай адукацыі з беларускімі настаўнікамі.
Picture of Алена Радзевіч
Re: Па слядах стажыроўкі
by Алена Радзевіч - Sunday, 21 April 2013, 04:19 PM
 
Каця, дзякуй за цудоўныя фотаздымкі! Відаць развіваючае асяроддзе, вольная атмасфера і педагогі на адным узроўні з дзеткамі. Рада за тое, што у Вас была магчымасць пабачыць на свае вочы сучасныя педагагічныя падыходы.Усмешка 
Picture of Алена Радзевіч
Re: Па слядах стажыроўкі
by Алена Радзевіч - Sunday, 21 April 2013, 04:25 PM
 
Тамара, дзякуй за пераклад. Заўседы з цікаўнасцю чытаю артыкулы Дануты Стэрны. Вельмі актуальныя пытанні задавалі нашы педагогі. Хацелася б знаць, якія адказы прагучаліШырокая ўсмешка