tamara
8-мы модуль. Як запоўніць анкету.
by Кіраўнік курса Тамара М. - Wednesday, 24 April 2013, 01:11 PM
 
Шаноўныя калегі - удзельнікі курса ДН.

1) Мы скончылі апошні (сёмы) модуль. Ментары, не спіце, вывешвайце хутчэй фінальныя працы! Вельмі хочацца хуічэй убачыць, што напісалі калегі.

2) Засталося запоўніць анкету і атрымаць сэртыфікаты. Форма анкеты знаходзіцца ў раздзеле "Справаздачы. Модуль 8", вось тут: http://dn.aacenka.by/course/view.php?id=5
Запоўненую анкету дашліце, як звычайную справаздачу, праз кнопку "Адправіць справаздачу" у 8-м модулі.
Фармуляр анкеты існуе ў 2 фарматах.
PDF - форма, больш зручная для запаўнення.
Але, калі ў каго будуць складанасці з праграмай AdobeReader, - можна спампаваць варыянт у фармаце DOC.
Я пастараюся як мага хутчэй апрацаваць вянікі анкетавання і змясціць тут статыстыку.