![]() | Рэфлексіўная нататкі-2 |
Рэфлексіўныя нататкі па заканчэнні дыстанцыйнага курса
Тамара Мацкевіч, Алена Радзевіч Падыходзіць да заканчэння дыстанцыйны курс. Мы назіралі, як вы, паважаныя калегі, аналізавалі свой практычны досвед укаранення актыўнай ацэнкі, супрацоўнічалі адзін з адным, ажыццяўлялі якасную педагагічную працу. Паступова многія з вас пераконваліся ў тым, што кожны вучань можа паспяхова вучыцца. «Далёка не кожнае дзіця свядома ставіцца да вучобы і адносіцца да сваіх ведаў адказна. Несумненна, самаацэнка і ўзаемнаяацэнка не толькі павышаюць адказнасць за вынікі навучання, але і стымулююць вучня атрымоўваць добрыя адзнакі». Наталля Бартошык. Паступова развівалася ваша разуменне ролі актыўнай ацэнкі ў развіцці, навучанні і забеспячэнні поспеху кожнага вучня. Пры планаванні заняткаў, вы абапіраліся на прыродную дапытлівасць дзяцей, раней засвоеныя імі веды і навыкі, іх інтарэсы і жыццёвы вопыт, што спрыяла развіццю самаацэнкі, навыкаў і жадання вучыцца на працягу ўсяго жыцця. «Написание комментариев к проверочным работам переворачивает с ног на голову школьные стереотипы. Зачем жульничать, списывать, прятать калькулятор? Отметки не будет (то есть будет, но не сразу)! Мы работаем на то, чтобы получить знания, а не отметку. Учитель выступает не как надзиратель, а как помощник. А ученики – главные действующие лица, которые сами отвечают за результаты своего учебного труда». Кацярына Ветрава. Пры падрыхтоўцы да ўрокаў многія з вас прымалі да ўвагі тое, як ідзе працэс навучання, і што адбываецца ў жыцці вучняў з увядзеннем элементаў актыўнай ацэнкі. У працэсе ацэнкі вы ўлічвалі моцныя бакі кожнага дзіцяці, яго індывідуальныя патрэбы і інтарэсы. “Раней я гаварыла: “Заўтра будзе праверачная работа па тэме …”. Усё. Вучні не атрымлівалі ні пытанняў, ні крытэрыяў ацэнкі. Зараз я разумею, што яны былі як сляпыя кацяняты, якім трэба было да нечага падрыхтавацца, а аб’ём матэрыялу даволі вялікі!!! Зараз я разам з вучнямі распрацоўваю крытэрыі ацэнкі пісьмовай работы. Вучні ведаюць, на якія пытанні ім прыйдзецца адказваць. Я разумею, што мая задача – навучыць, а не “падлавіць на няведанні матэрыялу”. Юлія Паўлава “Уже с первого класса мы учим ребят само- и взаимооценке. И мое твердое убеждение, что мы обязаны создавать на уроках условия, способствующие формированию адекватной оценочной деятельности у ученика, т.к. это поможет ему не только в учебе, но и в социуме, когда надо будет правильно оценить жизненную ситуацию” Святлана Локіс. Адным словам, праз актыўны ўдзел у дыстанцыйным курсе, крытычную рэфлексію, дэманстрацыю лепшай педагагічнай практыкі вы паляпшали якасць сваёй працы, падымаючы тым самым статус прафесіі настаўніка. Удзельніца дыстанцыйнага курса Алена Канановіч выказала меркаванне, што АА дасць станоўчы вынік, калі дзеянні настаўніка будуць насіць сістэмны характар. Гэту сітуацыю можна параўнаць з навучаннем у аўташколе. Чалавек ведае, як трэба ўпраўляць машынай, але не набыў неабходных уменняў гэта рабіць. У працэсе руху ён адсочвае дарожныя знакі, але забывае пра люстэрка задняга агляду, акцэнтуе ўвагу на газ і тормаз, але забывае паказаць паварот. Якасць кіравання будзе, калі ўсе дзеянні будуць насіць цэласны сістэмны характар і выконвацца аўтаматычна. Далека не ўсе курсанты, якія атрымалі правы кіроўцы, змогуць упэўнена вадзіць машыну. Частка так і застаюцца толькі з ведамі, без неабходных уменняў. Так атрымліваецца з увядзеннем актыўнай ацэнкі. Удзельнікі курса ведаюць усе элементы АА, паспрабавалі іх на практыцы, ацанілі перавагі той, ці іншай састаўляючай актыўнай ацэнкі, але дзеянні настаўнікаў яшчэ не носяць аўтаматычны характар, не ва ўсіх сфармулявалася патрэба ў цэласным падыходзе да тэхналогіі. Некаторыя настаўнікі даволі асцярожна адносяцца да ўвядзення актыўнай ацэнкі, асабліва калі гэта патрабуе пэўных змен у мэтах, дзеля якіх яны выкладаюць, ці ў адносінах з вучнямі. Кожны элемент АА суадносіцца з тэмай ўрока, зместам навучання, рэсурсамі, магчымасцямі самога настаўніка і вучняў. Некаторыя задаюцца пытаннем: а навошта мне гэта? Навучыць дзяцей можна, затрачваючы менш часу і намаганняў “ даў указанні – зрабілі – ацаніў”. У цэлым - гэта натуральна, калі людзі імкнуцца дакапацца да сутнасці, задаюць вострыя пытанні, спрачаюцца. Але нам усім ёсць да чаго імкнуцца. Нашы польскія эксперты паказалі вельмі добрыя майстар-класы, на якіх элегантна і легка прадэманстравалі цэласны падыход і філасофію актыўнай ацэнкі. Аналіз апошніх справаздач паказвае асноўныя накірункі, якія выклікаюць у вас пытанні, жаданне дзяліцца сваімі ідэямі і напрацоўкамі: · напісанне зваротнай сувязі, · арганізацыя самаацэнкі і ўзаемаацэнкі, · праца з пытаннямі, напрыклад, цяжка сфармуляваць ключавое пытанне. Паспрабуем пракаментаваць гэтыя накірункі, але варта помніць словы Джорджа Бернарда Шоў: «Я не настаўнік, а толькі вандроўнік, у якога вы спыталі дарогу. Я паказваю наперад, наперад у адносінах да сябе і да вас».
Напісанне зваротнай сувязі
Разважаць пра зваротную сувязь, якая з’яўляецца падмуркам актыўнай ацэнкі мы пачнем з ключавога пытання, якое задала Данута Стэрна групе беларускіх настаўнікаў падчас апошняга стажу ў Варшаве: вельмі матываваная група вучняў разам з настаўнікам састаўлялі мэты і НаШтоБуЗУ да ўрокаў. У рэшце яны адмовіліся гэта рабіць і сказалі: “нам гэта не трэба”. Чаму? На наш погляд, актыўную ацэнку можна выкарыстоўваць на розных тыпах урокаў (азнаямлення з новым матэрыялам, замацавання вывучанага, абагульнення і сістэматызацыі ведаў, праверкі і карэкцыі ведаў і ўменняў, камбінаваныя ўрокі) і ўжываць пры ацэньванні: вусных адказаў вучняў, пісьмовых і творчых работ, праектнай і даследчай дзейнасці. У змесце кожнай тэмы настаўнік вызначае пункты кантролю, так званыя «рэперныя кропкі», якія дадуць яму неабходную інфармацыю аб засваенні адукацыйных вынікаў гэтай тэмы вучнямі. Напрыклад: “Тэма “Солі” НаШтоБуЗУ: ведаць склад і назвы солей; умець складаць формулы солей; умець складаць раўненні рэакцый атрымання солей”. Алена Сеген Калі настаўнік з вучнямі на пэўным этапе ўрока вывучалі склад і назвы солей, варта спыніцца і ацаніць з дапамогай “святлафора”, ці іншай стратэгіі, узровень засваення вучнямі гэтага блоку інфармацыі, бо без добрага ведання складу і назваў солей немагчыма рухацца далей. Потым вучні будуць складаць формулы солей і раўнанні рэакцыі. Пасля настаўнік можа ацаніць узровень валодання навыкам складання формул і раўненняў. Такія прамежкавыя вынікі ўрока можна адлюстраваць у мэтах, якія таксама могуць быць вылучаны сумеснымі намаганнямі вучняў і настаўніка. Тут можа ўзнікнуць пытанне: навошта так дэталева апісваць мэты, «марнаваць» каштоўны час на ўроку на вызначэнне НаШтоБуЗУ і схемы ацэнкі? Адказ адназначны: для таго, каб з дапамогай ЗС здзяйсніць ацэнку, самаацэнку, узаемаацэнку. Акрамя таго, пры планаванні ўрока, ці тэматычнага блока, настаўнік вылучае заданні, якія будуць выкарыстаны для выстаўлення падсумоўваючых адзнак і заданні, якія ацэньваюцца з дапамогай АА. На якім этапе ўрока лепей даць ЗС? Усе залежыць ад таго, што мы будзем ацэньваць. Калі гэта вусны адказ, то лепш будзе даць ЗС непасрэдна пасля адказу вучня, абапіраючыся на НАШТОБУЗУ, ці схему ацэньвання. Аксана Колтан прыводзіць такі прыклад: НаШтоБуЗу: 1. ведаць 4 прычыны падпісання Люблінскай уніі і дату падпісання; 2. умець вызначаць і аналізаваць умовы саюза дзвюх дзяржаў; 3. умець даказваць, што Рэч Паспалітая з’яўлялася федэрацыяй; 4. знаходзіць новую дзяржаву на гістарычнай карце. У гэтым выпадку ЗС можна даць ў вуснай форме непасрэдна пасля адказу, а можна і ў пісьмовай. Дакладныя і зразумелыя вучням крытэрыі (НаШтоБуЗУ) дапамогуць ім здзяйсняць самаацэнку, узаемаацэнку, вучыцца актыўнаму слуханню і развіццю мыслення больш высокага ўзроўню (аналіз і ацэнка па Б. Блуму). Падчас самастойнай праверачнай працы, зваротную сувязь вучань можа атрымаць на наступным уроку. І тут узнікае праблема: вучань не мае магчымасці «па гарачых слядах» выправіць сваю работу, а на наступным уроку пачнецца новая тэма і зваротная інфармацыя можа быць для вучня ўжо не актуальнай. Алена Казлова піша «…зацягнутасць у напісанні зваротнай сувязі не прыводзіць да станоўчых вынікаў. Вучням цікавая работа, пакуль яна актуальная, настаўнік, з другога боку, можа і забыцца пра гэтую работу (вучань жа ў яго не адзін!)». Таму, мы лічым, што зваротную сувязь ў вуснай форме, па магчымасці, лепш даваць у працэсе ўрока, а пісьмовыя формы ЗС ўжываць напрыканцы ўрока, ці на наступных уроках для ацэнкі пісьмовых работ, важных для далейшага навучання (падрыхтоўка да кантрольнай работы, тэста). «На этапе “падрыхтоўкі” вучняў да кантрольнай або праверачнай работы выкарыстоўваю актыўную ацэнку. Гэта значыць, што на працягу некалькіх урокаў вучні імкнуцца засвоіць тэму, выканаць невялікія самастойныя работы, зрэзы (без выстаўлення адзнак) выправіць недахопы». Алена Канановіч. “Пытаюсь писать комментарий в ходе ответа учащегося, давать ему схему для действий непосредственно после ответа. Это обусловлено тем, что учащихся мы обучаем в первую очередь говорению, письменные работы я провожу редко». Аліна Верамеенка. Такім чынам, адназначнага адказу на тое, калі лепш даваць вучням зваротную сувязь не будзе. Галоўнае, каб ЗС прымушала вучняў задумацца над правільнасцю сваіх дзеянняў, ходам думак і давала ім магчымасць зразумець розніцу паміж папярэднімі, цяперашнімі і запланаванымі мэтамі / крытэрыямі, радавацца сваім поспехам, выправіць памылкі. Колькі разоў можна выпраўляць работу вучню? «Я для себя пока этот вопрос решила так: я разрешаю 1 раз исправить работу, так как накапливается много материала фактического и многие темы пока никак не связаны. Незнания в таком случае могут накапливаться как снежный ком». Ірына Недакунева Падзяляем ваш пункт гледжання на тое, колькі разоў можна выпраўляць работу. Калі вучань адказны, матываваны, НаШтоБуЗУ і схема ацэнкі напісаны канкрэтна, у зваротнай сувязі прысутнічаюць чатыры элементы (вылучаны станоўчыя элементы работы вучня, вызначана, што вучню трэба палепшыць, ёсць падказкі - як вучань можа палепшыць сваю працу, падказкі - у якім кірунку вучань павінен працаваць далей), то ён зробіць усе магчымае, каб выправіцца, а калі вучань не хоча вучыцца, то і за 2,3,4 разы нічога не выправіць. Галоўны сэнс ЗС - станоўча паўплываць на вучобу дзяцей. Нават калі настаўнікі традыцыйнымі спосабамі збіраюць інфармацыю аб тым, як вучацца дзеці (тэсты, кантрольныя работы, хатнія заданні і г.д.) гэта карысная інфармацыя паступае занадта позна. Яна ўжо не мае перспектывы для вучняў, бо яны не прывыклі думаць пра тое, што яны напісалі ў тэстах і за што атрымалі адзнакі. Іх цікавіць толькі атрыманая адзнака. Таму ЗС найбольш эфектыўна да пачатку выніковых кантрольных заданняў - ранняя зваротная сувязь. “Падаецца, што пра колькасць разоў выпраўлення адной работы можна дамовіцца разам з вучнямі (2-3 разы, напрыклад, ці напрацягу тыдня-двух)” Алена Казлова Ці варта пісаць ЗС кожнаму вучню? «Обратная связь очень эффективна. Сейчас, работая в сельской школе, я в этом убеждаюсь еще больше. Но временные и физические затраты очень большие. На сегодняшний день я еще не нашла такого универсального «рецепта» как снизить временные затраты, как правило, обратная связь больше осуществляется в устной форме, либо в виде достаточно кратких комментарий и записок». Алена Гаўруковіч. ЗС патрабуе ад настаўніка значна больш намаганняў, чым выстаўленне адзнакі. Яна забірае ў настаўніка час, прымушае яго ўважліва прааналізаваць вучнёўскую работу, некалькі разоў праверыць яе, знайсці станоўчыя моманты і напісаць рэкамендацыі па выпраўленні работы. Але ЗС таксама дапамагае настаўніку пастаянна быць побач з вучнем, дапамагаць яму ў працэсе навучання. Каментуючы гэта пытанне,таксама можам пагадзіцца з вашымі меркаваннямі, што фізічна цяжка даць ЗС кожнаму вучню. Але мы можам пайсці такім шляхам: сення выбіраем 2-3 вучняў, абавязкова назіраем за іх рэакцыяй на ЗС, матывацыю выправіцца, развіцце іх адказнасці за навучанне. Важна таксама трымаць сувязь з бацькамі. Зваротная сувязь патрэбная, перадусім, слабым вучням. Наступным разам будуць другія 2-3 вучні. Гэта ні ў якім разе не парушыць правы дзяцей на атрыманне зваротнай інфармацыі. Празрыста зробленая разам з вучнямі схема ацэнкі дазволіць кожнаму вучню ацаніць сябе і атрымаць зваротную сувязь ад аднакласнікаў. Прывядзем яшчэ прыклад. Тэма “Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі”. 9 клас. НаШтоБуЗУ: 1.Умець назваць прычыны, штуршок, асноўныя падзеі, вынікі і значэнне паўстання. 2. Растлумачыць, ў чым заключаўся рэвалюцыйна-дэмакратычны характар поглядаў К.Каліноўскага і яго паплечнікаў. 3. Растлумачыць паняцці “Мужыцкая праўда”, “Лісты з-пад шыбеніцы”. Схема ацэнкі: Кожны вучань атрымаў такую памятку і ацаніў у час работы ў пары свайго таварыша. Расказвалі друг другу суседзі па партах. Мы дамовіліся аб тым, што насупраць кожнага адказу таварыша ставіць знакі:”плюс,мінус, дэльта”. - Ці назваў вучань прычыны паўстання? - Ці расказаў пра штуршок, які прывёў да паўстання? - Ці выкарыстоўваў атлас і карту, калі апавядаў пра асноўныя падзеі? -Ці сумеў пералічыць асноўныя вынікі паўстання? - Наколькі правільна і асэнсавана расказаў пра значэнне паўстання? - Наколькі пераканаўчымі былі аргументы і факты, якія сведчылі пра рэвалюцыйна-дэмакратычны характар поглядаў К.Каліноўскага і яго паплечнікаў? -Ці сумеў растлумачыць, што такое “Мужыцкая праўда”, “Лісты з-пад шыбеніцы”? Наталля Бартошык. Вернемся да пытання Дануты “Чаму вучні адмовіліся вызначаць мэты і НаШтоБуЗУ да ўрокаў? Адказ быў такі: таму, што настаўнік не правяраў дасягненне пастаўленых мэтаў урока (не даваў зваротнай сувязі) і вучні перасталі бачыць у гэтым сэнс. Перавагі самаацэнкі і ўзаемаацэнкі “За несколько опытов применения схемы само- и взаимооценки замечаю, что ребята стали доброжелательнее и требовательнее одновременно. Хотя вначале отказывались проверять работы друзей из-за боязни быть необъективными. Думаю в следующем семестре взаимооценка поможет экономить время для контроля усвоения темы” .Вольга Дзмітрачкова Адным з абавязковых элементаў актыўнай ацэнкі з'яўляецца самаацэнка і ўзаемаацэнка. Многія з вас справдяліва лічаць, што такая ацэнка не меней значная, чым ацэнка выкладчыкаў. Больш таго, навучанне самаацэнцы - гэта добрае практыкаванне для самаразвіцця і для адаптацыі вучняў у сучасным грамадстве, дзе яны будуць дзейнічаць самастойна. “Оценить друга всегда кажется легче, а оценить себя – на порядок труднее. И тому и другому нужно начинать учить с первых дней в школе. Если ребёнок будет уметь оценивать свою работу и работу своих друзей, будет знать как оценить, будет уметь это делать, то многих ошибок в работах просто не будет, т.к. ребёнок изначально зная, что ему придётся оценивать себя по определённой схеме, постарается всё сделать качественно. Он более сознательно будет подходить к процессу обучения и усвоения знаний”.Ала Ярмак. Навык самаацэнкі ў вучняў фарміруецца з ацэнкі сваёй працы па шэрагу крытэрыяў (НаШтоБуЗУ), якія вызначаюцца настаўнікам разам з вучнямі. Многія з вас адзначаюць, што ўцягванне вучняў у распрацоўку НаШтоБуЗУ павышае іх самаацэнку і пачуццё самапавагі. У той жа час гэта заахвочвае іх быць больш «незалежнымі». Крытэрыі павінны быць звязаны з жаданымі вынікамі, ўзгадняцца з дзейнасцю настаўніка, абмяркоўвацца з навучэнцамі напачатку ўрока. Ведаючы крытэрыі, дзеці інфармаваныя аб сваім поспеху, больш здольныя ацаніць сваю працу, убачыць прабелы і вызначыць дзе неабходны паляпшэнні. Выразна і адназначна ўстаноўленыя НаШтоБуЗУ паказваюць, што павінны дасягнуць вучні і як яны будуць дэманстраваць гэтыя дасягненні. Многія з вас адзначаюць, што задача настаўніка складаецца з таго, каб забяспечыць адпаведнасць метадаў навучання, працэдур ацэньвання, крытэраў ацэньвання і вынікаў навучання. Самаацэнка - гэта не толькі ацэнка сваёй працы, але і самастойнае вызначэнне праблем і шляхоў іх вырашэння. Разам разглядаецца і ўзаемаацэнка, якая дае магчымасць замацаваць матэрыял з дапамогай ацэнкі работ адзін аднаго. “Калі ацэньвае настаўнік, вучні да гэтага прывыклі, яны могуць нават не слухаць адказ свайго аднакласніка. У выпадку выкарыстання ўзаемаацэнкі той, хто адказвае, стараецца больш, бо яго слухае і ацэньвае большая колькасць людзей. Тыя вучні, якія ацэньваюць, слухаюць ўважліва, бо ім неабходна даваць ацэнку свайму аднакласніку. Я заўважыла, што каментарыі вельмі аб’ектыўныя”. Святлана Ляшонак. “Взаимная оценка и самооценка стимулирует более ответственное и серьезное отношение к подготовке и проверке заданий, позволяет многократно повторять учебный материал, что, в свою очередь, лучше откладывается в памяти и формирует более прочные знания.” Наталля Вішаватая. Абапіраючыся на ваш досвед, можна вылучыць наступныя перавагі працэсу самаацэнкі і ўзаемаацэнкі: · пры узаемаацэнцы ёсць магчымасць убачыць памылкі ў сваёй працы і выправіць іх; · вучні вучацца адзначаць моцныя і слабыя бакі работ, і такім чынам аналізуюць уласны прагрэс; · самаацэнка і узаемаацэнка дапамагае палепшыць сацыяльныя і камунікатыўныя здольнасці; · вучні лепш разумеюць неабходнасць і ролю ацэньвання і ацэнкі. (працяг тэмы тут) |
![]() | Re: Рэфлексіўная нататкі-2 |
Вялікі дзякуй, вельмі прыемна за такую ўвагу да кожнага студэнта. Пасля такіх нататкаў растуць крылы і хочацца працаваць! ![]() |