![]() | Рэфлексіўная нататкі-2 (працяг) |
Рэфлексіўныя нататкі па заканчэнні дыстанцыйнага курса (працяг) (пачатак артыкула тут) Тамара Мацкевіч, Алена Радзевіч Праца з пытаннямі (цяжка сфармуляваць ключавое пытанне) Джына Стыл і Курт Мерыдыт пісалі: «З самага пачатку наведвання школы дзеці прывыкаюць уважліва сачыць за тым, што робіць настаўнік. Старанна назіраючы за ім, навучэнцы даведаюцца, што лічыцца найбольш важным, чаго ім чакаць у будучыні, і якога роду інфармацыя будзе служыць асновай для ацэнкі. Іншымі словамі, паводзіны настаўніка з'яўляюцца не толькі сродкам перадачы інфармацыі, але і сведчаннем таго, што лічыцца найбольш важным (Стыл і Мэрэд, 1991). Насамрэч, тыя пытанні, якія настаўнік задае вучням на ўроку, паказваюць ім, якога роду інфармацыя лічыцца найбольш каштоўнай. Задаючы простыя факталагічныя пытанні (колькі ..., якога колеру ... , на якой адлегласці ... , які лік ...?), настаўнік дае зразумець вучням, што дастаткова вывучыць напамяць азначэнне, правіла, дату паўстання, формулу і г.д., і можна спадзявацца на высокую ацэнку. Нядзіўна, што навучэнцы пачынаюць цаніць факталагічную інфармацыю вышэй за іншыя формы ведаў і надаюць больш увагі такому ўзроўню мыслення. Каб адказваць на закрытыя пытанні, трэба валодаць толькі павярхоўным веданнем прадмета. Многія навучэнцы развілі ў сабе здольнасці механічна запамінаць факталагічную інфармацыю, зусім не разумеючы галоўных ідэй, на падставе якіх атрыманы дадзеныя факты. Для таго, каб вучні набылі ўстойлівыя веды, яны павінны ўдзельнічаць у змястоўных гутарках, дзяліцца сваімі ідэямі, пашыраць слоўнік. Гэтаму, безумоўна, спрыяюць адкрытыя, праблемныя, ключавыя пытанні. “Урок літаратуры быў бы нецікавым, каб на ім не гучалі ключавыя пытанні. Яны дазваляюць не толькі правяраць веданне зместу, але і разуменне прачытанага, вучаць разважаць, будуюць лагічныя ланцужкі, каб дайсці да сутнасці. Ключавыя пытанні заахвочваюць вучняў да разваг, меркаванняў, выказванняў асабістых думак”. Алена Ластоўская. Ключавыя пытанні даюць магчымасць некалькіх варыянтаў адказаў, стымулююць разумовую дзейнасць, мысленне ўслых, выказванні здагадак і гіпотэз.“Чаму на нашай планеце больш за 3000 моў і толькі 200 краін?”. Адказ на пытанне даволі просты: існуе мноства дзяржаў, на тэрыторыі якіх пражывае шмат народаў. Хаця праз пошук адказу на дадзенае пытанне можна, безумоўна, выйсці і на пэўныя філасофскія тэмы (напрыклад, чаму так здарылася). Іншы прыклад: тэма ўрока – “Гукі і літары”. Ключавое пытанне:“Чаму ў беларускай мове колькасць літар не супадае з колькасцю гукаў? Чаго больш – літар ці гукаў? Чаму?”.Юрась Каласоўскі. Расійскі псіхолаг Ігар Загашаў параўноўваў пытальнік з рыбалоўным кручком, але, ці ў кожнага атрымаецца злавіць на яго рыбу? Многія з вас, паважаныя калегі, у сваіх справаздачах пісалі, што прыдумаць добрае пытанне даволі цяжка. На мой взгляд, ключевые вопросы позволяют поддерживать интерес к изучаемому материалу, но придумать их для меня бывает сложно, особенно если это урок решения задач.Алена Сарока. Придумать занимательный вопрос не так уж легко, но он помогает активизировать деятельность учащихся, поэтому их применение на уроке может помочь повысить степень заинтересованности некоторых учащихся.Аліна Верамеенка. Ключевой вопрос задает направление уроку, как красная нить должен проходить через всё занятие. Не всегда возможно использование ключевого вопроса. Тяжело придумать, но если придумал и “вопрос заиграл”, то остаешься доволен собой.Таццяна Афанасік Для тых, хто сумняваецца, што фармуліроўка ключавога, праблемнага пытання патрабуе дадатковых намаганняў, можна прапанаваць задачку пра Джона і Біла (І. Загашаў) Джон і Біл знаходзіліся ў пакоі. Дзверы з трэскам зачыніліся. Пачуўся гук разбітага шкла. Джон паглядзеў на Біла. Біл быў мёртвы. З-за чаго спачыў Біл? Каб знайсці рашэнне, можна задаваць любыя пытанні, акрамя асноўнага, які пазначаны ў канцы тэкста задачы. Хутчэй з задачай справіцца той, хто лепш за ўсіх умее задаваць пытанні! (Для тых, хто не ведае адказу – у адным з абзацаў перад задачай знаходзіцца падказка. Тым, каму падказка не дапамагла, можна зазірнуць у канец). Розныя тыпы пытанняў адпавядаюць розным мэтам. Пытанні з'яўляюцца сродкам стымулявання розных відаў мыслення на розных узроўнях складанасці. Варта ўзгадаць таксаномію Бенджаміна Блума. Розныя тыпы пытанняў утвараюць іерархію, прычым пытанні катэгорыі “веды”, або закрытыя адносяцца да самага нізкага ўзроўню. Пытанні катэгорыі “ацэнка” разглядаюцца як найбольш высокі ўзровень мыслення. Дадзеная катэгорыя прадугледжвае дасягненне навучальных вынікаў усіх папярэдніх катэгорый – “веды”,”разуменне”, “прымяненне”, “аналіз” і “сінтэз”. Вельмі важна на ўроку стварыць такое асяроддзе, дзе будуць гучаць усе тыпы пытанняў. Прыклад пытанняў і заданняў, згодна таксаноміі кагнітыўных узроўняў Б. Блума» Прадмет: беларуская мова Мэта: к заканчэнню ўрока вучні навучацца састаўляць складаныя сказы з дапамогай злучнікаў (складаназлучаных або складаназалежных). ВЕДЫ 1. Што такое складаны сказ? 2. Складзіце спіс злучнікаў, якія могуць звязваць простыя сказы ў складаныя. РАЗУМЕННЕ 1. Чым адрозніваецца просты сказ ад складанага? 2. Састаўце складаны сказ з двух дадзеных простых. ПРЫМЯНЕННЕ 1. Напішыце адзін прыклад складанага сказа. 2. Складзіце складаны сказ, выкарыстаўшы злучнік «і». АНАЛІЗ 1. Вылучыце прычыны, па якіх мы выкарыстоўваем злучнікі для ўтварэння складанага сказа. 2. Параўнайце тры злучніка «і», «але», «ці» і растлумачце адрозненне паміж імі. СІНТЭЗ 1.Напішыце абзац, выкарыстоўваючы кожны з трох злучнікаў для ўтварэння складаных сказаў. АЦЭНКА 1. Абмяняйцеся сшыткамі з партнёрам і знайдзіце ў яго / яе абзацы 3 складаных сказаў са злучнікамі «і» / «ці »/ «але». 2. Вызначце, ці зразумеў ваш партнёр, як складаць складаныя сказы, і будзьце гатовыя аргументаваць сваю выснову.
Важна заахвочваць вучняў задаваць пытанні,тым самым, яны вучацца пераадольваць цяжкасці, развіваюць рэфлексію і ацэнку свайго навучання і ўменне быць незалежным. Наблюдала за своими учениками: первая реакция их на проблемную ситуацию – тишина в классе, осмысливание проблемы, недоумение в глазах, активная работа мысли, в классе нет равнодушных; потом – всплеск эмоций, разные версии ответов на вопрос Человек и мир, 1 класс Тема: Изменения в неживой природе и жизни растений зимой (экскурсия) Цели урока на языке уч-ся: на уроке вы понаблюдаете за изменениями в неживой природе и в жизни растений зимой. Ключевой вопрос: Снег – это хорошо или плохо? Вольга Пячонава
Уладзімір Бутрамееў. “Славутая дачка Полацкай зямлі” Мэта ўрока на мове вучняў. 1. Прачытаю апавяданне Уладзіміра Бутрамеева “Славутая дачка Полацкай зямлі” 2. Буду ведаць змест апавядання. 3. Змагу пераказаць яго і адказаць на пытанні падручніка. 4. Адкажу на ключавое пытанне. Ключавое пытанне. Што збліжае апавяданне У. Бутрамеева “Славутая дачка Полацкай зямлі” і рэпрадукцыю карціны Аляксея Марачкіна “Рагнеда”? Таццяна Барткевіч Вернемся да задачы пра Джона і Біла. Хочаце даведацца адказ? (Біл быў рыбкай і загінуў, калі банку скразняком перакуліла са стала). Дэвід Клустэр пісаў “Настаўнікі па прыродзе сваёй аптымісты”. АПТЫМІЗМ і вера ў тое, што кожны з вас, дзякуючы АА, зможа дапамагчы сваім вучням вучыцца і раскрыць іх інтэлектуальны і сацыяльны патэнцыял, здольны пераадолець амаль любыя перашкоды на гэтым шляху. Дзякуй усім настаўнікам, якія паляпшаюць свае навыкі валодання актыўнай ацэнкай, каб дасягнуць якасці і падтрымліваць яе на высокім узроўні. Што далі курсы дыстанцыйнага навучання, акрамя методыкі
З пункту гледжання арганізатараў курсаў, нашае агульнае навучанне мела рознабаковыя вынікі, прычым некаторыя з іх былі непрадказальныя і сталіся прыемнай неспадзяванкай. Такім нечаканым вынікам стала вялікая колькасць практычных матэрыялаў ад удзельнікаў, якія як мага хутчэй трэба сістэматызаваць і скласці ў кнігу “Актыўная ацэнка на практыцы”. У часе дыстанцыйнага навучання мы вучыліся ўсе: і ментары, і ўдзельнікі, і кіраўнікі, і праграміст – і нават Мікалай Іванавіч Запрудскі, дзякуючы якому новыя ідэі актыўнай ацэнкі з’яўляліся ў педагагічных выданнях. Ніводная лекцыя пра сучасныя тэндэнцыі ў навучанні на працягу жыцця не мела б такога выніку, як наш курс. Кожны адчуў, што нават самаму вопытнаму прафесіяналу заўсёды ёсць чаму павучыцца. А яшчэ адчулі, што вучыцца можа быць прыемна, хаця і нялёгка. Шмат каму ўдалося пашырыць кругагляд, выйсці на новы ўзровень праблемаў настаўніка. Абсалютная большасць нашых удзельнікаў змаглі паглядзець, як працуюць школы за мяжой, сустрэцца з калегамі. Аказалася, што мы – не горшыя, што паўсюль ёсць аднолькавыя праблемы (шмат грошай, здароўя і вольнага часу ніколі не бывае – дык навошта на гэтым зацыклівацца?). І калі адчуць асалоду ад сваёй прафесіі, перайсці на ўзровень самарэалізацыі, жыццё настаўніка можа стаць цікавейшым.
Станаўленне грамадзянскай пазіцыі настаўніка і вучня
Настаўніка заўсёды папракаюць: як вы можаце нечаму навучыць, якім грамадзянскім кампетэнцыям, калі самі толькі і ўмееце – моўчкі падпарадкоўвацца загадам! Дык што ж такое грамадзянскія кампетэнцыі для настаўніка? Сапраўды, як ім навучыць, калі самі імі не валодаем? Як і любыя кампетэнцыі, грамадзянскія складаюцца з ведаў, уменняў і актыўнай каштоўнаснай пазіцыі. Ведаў, як уладкаванае грамадства (лепш сказаць, як павінна быць уладкаванае), у настаўніка хапае. Уменняў, як гэта зрабіць, калі не ў краіне, то ў класе – не заўсёды. Актыўная ацэнка гэтаму дапамагае. Ну пагадзіцеся, калегі, што атмасфера нашага “класнага” грамадства стала больш добразычлівай, справядлівай! Дапамаглі гэтаму і НаШтоБуЗУ, і ўзаемаацэнка, і зваротная сувязь. А пра актыўную пазіцыю лепш кажуць цытаты. “При использовании традиционных методик преподавания вся нагрузка ложится на учителя, а учащиеся приходят на уроки, чтобы получить готовый материал, не прилагая усилий на его поиск, обработку. АА предоставляет возможность учащимся принимать активное участие в обучении, добывать знания, а не просто их использовать”. Алена Нікіфаровіч. “Что можно было заметить сразу? Удивление учащихся. Потому что уроки стали иными, оценивание изменилось, отвественность за учёбу перестала висеть только на мне, как на учителе. Понравилось ли это всем учащимся? Я думаю, что – нет. Однако, на мой взгляд, сознательное и отвественное отношение к учебе – это именно то, чего необходимо добиваться сейчас от учеников”. Ала Прыходзька «Моя неугомонная натура, отзывчивая на новое и результативное, заставила меня искать способы рассказать об активной оценке коллегам. Результат – ряд тренингов в школе и мастер-класс для учителей физики, который мы провели вместе с Татьяной Афанасик (Татьяна работает в гимназии и тоже учится на дистанционных курсах). Спасибо Элле Якубовской и Елене Ананчиковой, у которых мы были на мастер-классах в АПО». Алена Сарока.
За паўгода навучання мы агулам правялі дзясяткі семінараў, майстар-класаў для калег, пісалі артыкулы, вялі блогі, адукоўвалі начальства, запрашалі да сябе на заняткі калег... Толькі ў АПА на Калядным фестывалі педагагічнага майстэрства амаль палова ўдзельнікаў – нашыя людзі. І заўважце, ніхто нас да гэтага не прымушаў.
Разуменне важнасці вяртання каштоўнасцяў у школу і грамадства Гэта, можа, найважнейшы вынік. Без вяртання праўды, справядлівасці, адказнасці, прафесійнай этыкі ў школу, а потым і далей, – нашая праца губляе сэнс. Не хочацца, каб дзеці ў школе вучыліся слухаць настаўніка, які за іх вырашае, што правільна, а што не (потым яны будуць шукаць, на каго перакласці адказнасць за сваё жыццё). З іншага боку, нельга, каб дзеці “хадзілі на галовах” і не мелі аўтарытэтаў. Вось яна сапраўдная задача настаўніка – усталяваць правільную іерархію каштоўнасцяў, стварыць атмасферу, спрыяльную для навучання і развіцця. Хацелася б верыць, што мы ўсе разам змаглі наблізіцца да такой атмасферы на нашых курсах. Узгадайце, як мы разам радаваліся за Юрася Каласоўскага! Як перажывалі разам з Таццянай Глушаковай, што падазрона пазітыўныя справаздачкі атрымліваюцца ў студэнтаў курса. Ці не прыхоўваюць яны праблемы, як перад праверкай? Як разам на форумах спрабавалі дакапацца да сутнасці, але пытанні засталіся. “Не отбиваю ли я, постановкой четких критериев успеха, у своих учеников желание выучить больше, изучить дополнительные источники? Раз критерии четко обозначены, то зачем стараться сделать больше, чем определил учитель? Во-вторых, процесс изучения каждого учебного предмета предполагает развитие и творческого мышления в том числе. Как развивать творческое мышление в ситуации четкого определения критериев НаШтоБуЗУ?” Вікторыя Шпетная. Пры аналізе дасланых на момант напісання артыкула ацэначных анкет большасць з вас указала, што самым важным у курсе былі “кантакты з іншымі настаўнікамі – студэнтамі курсу”. Важнейшым, чым “магчымасць «новага» падыходу да адукацыі і каштоўныя дыдактычныя матэрыялы” (другое месца). Абапіраючыся на каштоўнасці, спрабуюць уладкаваць свае грамадствы дэмакратычныя краіны, дзе ў школе найперш вучаць добразычлівасці, узаемадапамозе, супрацоўніцтву. А самае жорсткае пакаранне адбываецца не за нявыкананую працу, а за праяву агрэсіі, брыдкаслоўе. Тут нашаму настаўніку не пазайздросціш. І бацькоў у саюзнікі не заўсёды атрымоўваецца ўзяць. Бо з самага верху беларусам навязваюцца скажоныя сямейныя каштоўнасці, дэманструецца культ сілы, нецярпімасць да іншадумцаў... Перавучваць заўсёды цяжэй, чым вучыць. Але вочы баяцца, а рукі робяць. Дзякуй Алене Канановіч за зробленыя высновы: “Раней я больш увагі надавала зместу ўрока, яго лагічнай паслядоўнасці, рацыянальнасці размеркавання часу, прыёмам і метадам, і лічыла, што гэта галоўнае, але з цягам часу мае прыярытэты мяняліся. АА дапамагла мне вызначыць ролю і месца вучняў і настаўніка ў адукацыйным працэсе. Я пераканалася, што ўрок робяць, перш за ўсё, не прыёмы і метады, а сістэма каштоўнасцяў і светапогляд настаўніка”.
Ну што ж! Курс скончыўся, а развітвацца не хочацца. Будзем працаваць далей! |