ДАВЕДНІК ПА ФОРУМЕ

· Як увайсці на форум

- На форум можна зайсці, націснуўшы на спасылку "Агульны форум" у асноўным меню галоўнай старонкі. Там Вы ўбачыце спіс тэм для абмеркавання, аўтараў тэм, колькасць адказаў і г.д. Каб праглядзець тэму, трэба клікнуць мышкай па яе назве.

- Абмеркаванне ўяўляе сабой спіс паведамленняў ад карыстальнікаў форума.

· Як напісаць паведамленне (каментаваць чужы пост)

- Кожны каментар (пост) складаецца з тэмы і непасрэдна паведамлення. Кожнае новае паведамленне з'яўляецца адказам на чыё-небудзь паведамленне. (...). Дадаць паведамленне можна націснуўшы спасылку "Адказаць" на паведамленні, на якое Вы хочаце адказаць ці абмеркаваць яго. Перад вамі з'явіцца старонка "Ваш адказ". Вам трэба будзе запоўніць два палі: першае - тэма (па змаўчанні гэта тэма паведамлення, на якое вы адказваеце), другое - сам тэкст паведамлення. Націсніце кнопку "Адправіць на форум", каб Ваш каментар з'явіўся на форуме.

· Як дадаць файл да паведамлення

- На нашым форуме ёсць магчымасць дадаваць файлы да паведамлення. Каб зрабіць гэта, стварыце новае паведамленне. У ніжняй частцы формы ёсць надпіс "Укладанні".Націсніце кнопку " Choose ..." насупраць надпісу і вылучыце файл на Вашым камп'ютары. Увага, памер файла не павінен быць большы за 500 Кбайт!

· Як змяніць ці выдаліць паведамленне

- Сваё паведамленне можна змяніць ці выдаліць не пазней як праз паўгадзіны пасля публікацыі.

- Калі Вы ўбачылі каментар, які змяшчае нецэнзурную лексіку ці можа абразіць каго-небудзь, то абавязкова паведаміце аб гэтым адміністратару сайта.

· Як стварыць тэму

- Калі Вы хочае абмеркаваць пытанне, якое адсутнічае на форуме, Вы можаце стварыць новую тэму для абмеркавання. Для гэтага зайдзіце на форум. Над спісам тэм Вы ўбачыце кнопку "Дадаць тэму для абмеркавання", націсніце на яе, і Вы ўбачыце старонку для стварэння новай тэмы. У форме ёсць два абавязковыя палі: Тэма і Паведамленне. Пасля іх запаўнення націсніце кнопку "Адправіць на форум", і Вы ўбачыце сваю тэму на форуме.

Last modified: Sunday, 11 November 2012, 01:01 AM