Изображение пользователя Наталля Ільініч
Прапаную абмеркаваць урок на прынцыпах АА!
от Наталля Ільініч - Пятница 8 февраля 2013, 12:43
 

Шаноўныя калегі! На дыстансе мы вывучаем асобныя элементы АА і спрабуем прымяняць іх на практыцы. Некаторыя студэнты ўжо праводзяць урокі, цалкам распрацаваныя на прынцыпах АА. Іна Шымко, настаўніца гісторыі з Глыбоцкай гімназіі распрацавала, правяла і даслала план такога ўрока на сайт. На жаль, на сайце ў нас няма магчымасці абмяркоўваць, таму я прапаную вам абмеркаваць гэты  ўрок тут, на форуме дыстанса.

Я ўбачыла ў гэтым уроку такія элементы АА, як мэты ўрока мовай вучняў, наштобузу, ключавое пытанне, прынцып неўздымання рук, самааправерку згодна наштобузу, абмежаванне бальнай адзнакі на карысць актыўнай ацэнкі, зваротную сувязь ад вучняў.

А што ўбачылі Вы? Што б Вы зрабілі іначай?

 План урока знаходзіцца тут: http://aacenka.by/?p=8622

Ветрава Кацярына
Re: Прапаную абмеркаваць урок на прынцыпах АА!
от Кацярына Ветрава - Пятница 8 марта 2013, 14:42
 

Вельмі карысная ідэя абмеркавання планаў урокаў, асабліва калі гэта ўрокі па прадмеце твайго напрамку. У маім выпадку гэта не так, але ж універсальныя элементы АА на ўроку гісторыі даступны нават для настаўніцы матэматыкі і інфарматыкі.

Я не лічу сябе спецыялістам у АА (пакуль што!), таму свае меркаванні сфармулюю ў выглядзе пытанняў.

Па-першае, мэты ўрока для настаўніка – ці не нагадваюць яны пералік дзеянняў, якія настаўнік запланаваў выканаць на ўроку?

Па-другое, не зусім зразумела сітуацыя з наштобузу да дамашняга задання. Як яно падаецца вучням – недзе запісваецца, ці проста агучваецца настаўнікам? Навошта перафармулёўваць і вылучаць асобнае наштобузу да д/з, калі яно практычна супадае з наштобузу ўрока?

А вось фрагмент плана, які прымусіў мяне задумацца:

"Затым настаўнік раздае вучням “наштобузу”, якія надрукаваны на лістках, прапануе абмеркаваць у парах, ці згодны яны з такімі крытэрыямі. Калі згодны, то “наштобузу” уклейваюцца ў сшыткі і коратка запісваюцца на дошцы, каб па ходу ўрока да іх можна было звяртацца."

Калі мы прапаноўваем абмеркаваць і пытаемся, ці згодны вучні з настаўнікам, чаго мы чакаем ад іх? Што ўсе згадзяцца і ўрок плаўна пацячэ далей? А калі не згадзяцца? Напэўна, некаторыя супярэчлівыя вучні могуць распачаць цэлую дыскусію наконт мэтазгоднасці некаторых пунктаў наштобузу ці нават вывучэння гэтай тэмы і гісторыі наогул. Ці трэба ўлічваць меркаванні кожнага вучня? Іх капрызы? Несумненна, настаўнік лепш бачыць ключавыя моманты тэмы і лепш ведае, на падставе чаго будзе ацэньваць веды вучняў. Для сябе я вырашыла, што калі настаўнік сапраўды чакае вучнёўскіх меркаванняў, мае сэнс пакінуць некалькі пустых радкоў у надрукаваным наштобузу, каб дапаўняць яго ў працэсе ўрока.

Изображение пользователя Iрына  Гуськова
Re: Прапаную абмеркаваць урок на прынцыпах АА!
от Iрына Гуськова - Пятница 15 марта 2013, 20:04
 
На маю думку, Іна прапанавала добра распрацаваны план-канспект урока. Мэты ўрока мовай вучняў, наштобузу, ключавое пытанне, самаправерка згодна наштобузу, зваротная сувязь ад вучняў звязаны паміж сабой і ўяўляюць элементы сістэмы імя якой урок. Настаўніца засяродзіла ўвагу на ключавых момантах, умела арганізавала самастойную працу. Але, ці хапіла часу выканаць усе заданні?
Што тычыцца Вашых пытанняў, Кацярына,то:
1) не толькі мэта мовай настаўніка, а сам распрацаваны план-канспект нагадвае пералік дзеянняў, якія настаўнік (разам з вучнямі) запланаваў выканаць. Таму на ўроке агучваецца мэта мовай вучняў;
2) наштобузу да дамашняга задання, прапанаванае Інай напалову супадае з наштобузу да ўрока. А хто сказаў, што яно абавязкова павінна быць другім? Дома моцныя вучні засяродзяць увагу на ключавым пытанні, астатнія, акрамя гэтага, ліквідуюць прабелы ў ведах (вывучаць даты, назвы...);
3) настаўніца, якая ведае сваіх вучняў, можа прапанаваць ім паразважаць і дапоўніць, калі трэба, наштобузу. Гэта стымулюе мысленне вучняў. Гэта і есць супраца.
Изображение пользователя Іна Шымко
Re: Прапаную абмеркаваць урок на прынцыпах АА!
от Іна Шымко - Пятница 22 марта 2013, 20:44
 
Добры вечар, сп. Кацярына! Прабачце за позні адказ, былі аб'ектыўныя прычыны. Ірына ўжо вельмі граматна адказала Вам на пытанні па майму ўроку. Аднак, я паспрабую таксама дадаць каментарыі. Наконт мэты на ўроку. Так, гэта пэўны пералік дзеянняў, аднак, і таго, на якія маральныя аспекты неабходна звярнуць увагу настаўніку ( у гісторыі без гэтага немагчыма). Для мяне такая пастаноўка мэты больш канкрэтная і з адсутнасцю " вычурных" фармуліровак.З гэтай мэты выплываюць мэты для вучня - зноў жа, канкрэтныя і дакладныя. Прызнаюся, не заўжды працую над наштобузу да дамашняга задання, так як ужо ёсць канкрэтныя наштобузу да ўроку. Вучні ведаюць, што нададзеныя пытанні яны проста абавязаны ведаць адказы. Аднак, у канцы ўрока могуць узнікнуць незразумелыя пытанні, а часу не хапае, каб адказаць.Вось тут, я магу прапанаваць дадатковы крытэрый і падказаць, дзе яго знайсці.
Ну, і святы абавязак настаўніка гісторыі РАЗМАЎЛЯЦЬ з вучнямі, а не проста выкладаць думку падручніка і сваю асабістую. Ведаеце, я заўжды, што-небудзь пытаюся ў вучняў, і не шкадую на гэта час ( у разумных рамках, канешне). Не згадзяцца, і цудоўна!!!! На мой погляд, кожны настаўнік ведае, дзе спыніць дыскусію. Дзякуй, Вам за каментар і цікавыя пытанні.